БЕЛ Ł РУС

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

20.06.2025 / 23:48

Nashaniva.com

Трагічна загінуў беларускі апазіцыйны актывіст, сябра Сойму Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч.

Зміцер Каспяровіч. Фота: «Радыё Свабода»

Цела Змітра знайшлі ў яго дома ў Варшаве. Вядома, што смерць 43-гадовага мужчыны наступіла не ў выніку натуральных прычын, але што адбылося — пакуль невядома.

Першым пра смерць Каспяровіча паведаміў тэлеграм-канал Nexta. Крыніцы «Нашай Нівы» пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Каспяровіч быў у апазіцыі з юных гадоў, актыўна ўдзельнічаў у розных рухах, быў сябром Сойма Партыі БНФ, а зарабляў як прадпрымальнік. Ён быў арганізатарам розных культурных ініцыятыў і фанатам падарожжаў: сам аб'ехаў паўсвету, больш за 70 краін.

Упершыню Змітра Каспяровіча судзілі ў 2006 годзе. За сарваны чырвона-зялёны сцяг яму прызначылі пяць месяцаў арышту.

У 2022-м годзе Дзмітрый выехаў з Беларусі і прызнаўся, што супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі. З ягонага прызнання многае заставалася няясным — было ясна толькі, што гэтая супраца магла быць даўняй.

Чытайце таксама: «Я сам выйшаў на КДБ і прапанаваў ім супрацоўніцтва». Сябра Сойма Партыі БНФ Зміцер Каспяровіч прызнаўся ў супрацоўніцтве са спецслужбамі

Справа Касьпяровіча: 2006 год

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула