БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская і дэмсілы Венесуэлы дамовіліся сумесна супрацьстаяць сувязям рэжымаў Лукашэнкі і Мадура

21.06.2025 / 11:0

Nashaniva.com

Тэму супрацы рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Нікаласа Мадура абмеркавалі 20 чэрвеня ў Мадрыдзе беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі дэмсіл Венесуэлы, паведаміў «Позірку» галоўны дарадца палітыка Франак Вячорка.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле яго слоў, у іспанскай сталіцы беларускі дэмлідар сустрэлася з экс-дыпламатам Эдмунда Гансалесам — кандыдатам аб’яднанай апазіцыі, якога шэраг краін прызнае пераможцам на выбарах венесуэльскага прэзідэнта ў 2024 годзе. 

Удзельнікі сустрэчы, адзначыў Вячорка, дамовіліся «аб’яднаць намаганні, каб эфектыўна супрацьстаяць» сувязям рэжымаў у Мінску і Каракасе. Яны таксама абмеркавалі «магчымыя супольныя дзеянні на міжнароднай арэне», у тым ліку «супрацу з краінамі Лацінскай Амерыкі», «шляхі ціску на дыктатарскія рэжымы», а таксама спосабы таго, як «дамагчыся вызвалення палітвязняў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула