БЕЛ Ł РУС

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі

21.06.2025 / 11:59

Nashaniva.com

 Ён казаў пра кансалідацыю апазіцыі вакол незалежнасці Беларусі і вызвалення палітвязняў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай прыехаў на сход праціўнікаў Ціханоўскай у Варшаве, якія патрабавалі «дыялогу» з імі. Аднак калі Вячорка ўзяў мікрафон, прысутныя ў знак пратэсту развярнуліся да яго спінай.

Ён заўважыў, што ад гэтага дэмаршу вызваленне палітвязняў не наблізіцца.

Пачаўся крык з залы: «Ты хоць аднаго палітвязня вызваліў?»

Відэа Еўрарадыё

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула