БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам

21.06.2025 / 13:47

Nashaniva.com

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам, паведаміў «Пул першага».

Ад амерыканскага боку быў таксама Джон Коўл, намеснік Келага. Іх апроч Лукашэнкі сустракалі кіраўнік КДБ Іван Церцель і прадстаўнік пры ААН Валянцін Рыбакоў.

Рыбакоў (муж Наталлі Пяткевіч) быў заадно перакладчыкам. А вось міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова не паклікалі.

«У парадку дня перамоваў Лукашэнкі і Келага былі міжнародная праблематыка і сітуацыя ў свеце ў цэлым, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія адносіны», — дадада прэс-служба Лукашэнкі.

Пра тое, што спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг плануе ў найбліжэйшыя дні наведаць Беларусь, каб сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў у сераду Reuters са спасылкай на чатыры крыніцы.

Паводле слоў дзвюх крыніц, дакладны парадак дня быў невядомы, хаця Келаг у прыватных размовах назваў гэтую паездку крокам, які можа дапамагчы запусціць працэс мірных перамоў па спыненні вайны Расіі супраць Украіны.

Дзярждэп ЗША і пасольства Беларусі ў Вашынгтоне адмовіліся ад каментароў. Келаг і Белы дом не адказалі на запыты пра каментары.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», візіт планаваўся на пятніцу, 20 чэрвеня. З нагоды прыезду амерыканскага прадстаўніка, як чакаецца, будзе вызваленая група палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула