БЕЛ Ł РУС

На волі экс-дацэнтка МДЛУ Наталля Дуліна — найлепшая італьяністка краіны

21.06.2025 / 17:48

Nashaniva.com

Дуліна сярод тых 14 палітвязняў, якіх вызвалілі 21 чэрвеня ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

Наталля Дуліна. Фота: «Наша Ніва»

Наталля Дуліна — былая дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ. Яна лічыцца найлепшай італьяністкай краіны. Яе звольнілі з МДЛУ за падтрымку адлічаных студэнтаў і рэпрэсаваных калег.

Жанчына была арыштаваная 3 кастрычніка 2022 года. Мінімум шэсць сілавікоў яе затрымлівалі. Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі паводле палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулаў.

Дацэнтку абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» і «грубым парушэнні грамадскага парадку». У выніку ёй вынеслі прысуд у 3,5 года зняволення.

Тэрмін Дуліна адбывала ў жаночай калоніі ў Гомелі.

Пасля вызвалення яе прывезлі разам з іншымі палітвязнямі ў Вільню.

Вызваленыя палітвязні і Франак Вячорка. Фота: Офіс Ціханоўскай

Чытайце таксама:

«Слова года для беларусаў — годнасць». Выкладчык Наталля Дуліна — пра выпрабаванні і чаму не трэба здавацца

«У гэтай краіне чалавек нічога не значыць. Цябе няма, ты матэрыял, кавалак мяса». Дацэнт, якая прайшла Акрэсціна і Магілёў, расказала пра вытанчаныя спосабы катавання

Каментары да артыкула