БЕЛ Ł РУС

Страшнае ДТЗ у Гродзенскім раёне — загінуў чалавек

21.06.2025 / 22:57

Nashaniva.com

У ноч на 21 чэрвеня каля 01:30 на 193-м кіламетры аўтадарогі Р-99 «Баранавічы — Пагранічны — Гродна» сутыкнуліся грузавік і аўтамабіль з прычэпам. У аварыі загінуў чалавек.

32-гадовы кіроўца грузавіка ехаў у бок Гродна. У нейкі момант ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў аўто.

61-гадовы мужчына за стырном аўто з паўпрычэпам, з якім і адбылося сутыкненне, са шматлікімі траўмамі трапіў у бальніцу. Выратаваць яго не ўдалося, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа, абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула