БЕЛ Ł РУС

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя

21.06.2025 / 23:15

Nashaniva.com

Палітык упікнуў Офіс Ціханоўскай.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк пракаментаваў вызваленне 14 палітвязняў, якое адбылося 21 чэрвеня ў выніку візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Кіта Келага.

«Гэта не іхняя палітыка. Яны крычалі: «душыць санкцыямі», «ніякіх размоў з дыктатарам», і «ніякага гандлю з Лукашэнкам». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя», — выказаўся Зянон Пазняк, верагодна намякаючы на Офіс Ціханоўскай.

Зянон Пазняк раней вітаў магчымую здзелку — вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула