БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп заявіў пра павышаную рызыку для амерыканцаў за мяжой

23.06.2025 / 6:49

Nashaniva.com

Дзярждэпартамент ЗША выпусціў папярэджанне для амерыканскіх грамадзян, якія жывуць або падарожнічаюць за мяжой, і парэкамендаваў ім праяўляць павышаную асцярожнасць у сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе, піша Бі-бі-сі.

Фота: Walter Bibikov / Getty Images

«Канфлікт паміж Ізраілем і Іранам прывёў да збояў у транспартных зносінах і перыядычнага закрыцця паветранай прасторы на Блізкім Усходзе. Магчымыя дэманстрацыі супраць грамадзян і інтарэсаў ЗША за мяжой», — гаворыцца ў папярэджанні, якое цытуе AFP.

У ім не згадваецца пра напады ЗША на ядзерныя аб’екты ў Іране, адзначае агенцтва.

Папярэджанне дзейнічае па ўсім свеце.

Трамп заявіў пра каласальную шкоду ядзерным аб’ектам у Іране

«Шкоду, нанесеная ядзерным аб’ектам у Іране, называюць «каласальнай». Удары былі моцнымі і дакладнымі. Нашы вайскоўцы прадэманстравалі высокае майстэрства. Дзякуй!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.

Раней кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што ступень шкоды ядзернаму аб’екту ў Фардо нельга ўпэўнена ацаніць.

Трамп таксама не выключыў магчымасці змены рэжыму ў Іране, калі цяперашняя ўлада «не зробіць Іран зноў вялікім».

«Палітычна некарэктна выкарыстоўваць тэрмін «змена рэжыму», але калі цяперашні іранскі рэжым не здольны ЗРАБІЦЬ ІРАН ЗНОЎ ВЯЛІКІМ, чаму б не правесці змену рэжыму?» — напісаў амерыканскі лідар у наступным паведамленні.

Па яго словах, бамбардзіроўшчыкі B-2, якія наносілі ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана, вярнуліся на базу ў Місуры.

Кіраўнік Пентагона Піт Хегсет заяўляў, што ўдары ЗША былі накіраваныя на тое, каб не дапусціць атрыманне Тэгеранам ядзернай зброі, а не на змену рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула