БЕЛ Ł РУС

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску

23.06.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Ён працягнецца 20 месяцаў. Адкрыцця храма можна чакаць пасля студзеня 2027 года, піша katolik.life.

Рэканструкцыя каталіцкага храма cвятога Сымона і святой Алены ў Мінску пачалася ў канцы чэрвеня. Прынамсі, з'явіліся прыкметы пачатку работ — па апублікаваных 22 чэрвеня ў сацсетках фота бачна, што вакол Чырвонага касцёла усталяваная агароджа, стаіць тэхніка.

Рамонт пачынаецца праз амаль тры гады пасля таго, як храм зачынілі — падставай да гэтага стаў невялікі дзіўны пажар. Вынікі расследавання інцыдэнту так і не былі прадстаўленыя грамадскасці. Паводле афіцыйнай версіі, адбылося ўзгаранне праводкі, але вернікі казалі пра тое, што чулі гук разбітага шкла перад тым, як успыхнуў агонь, і бачылі дзіўных людзей ля храма.

Касцёл будзе зачынены ў цэлым на працягу больш за 4 гады. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула