Хаменеі перадаў Пуціну ліст
Алі Хаменеі праз кіраўніка МЗС Ірана перадасць Пуціну просьбу аб падтрымцы. Крэмль заявіў, што дапамога Масквы будзе залежыць ад таго, што неабходна Тэгерану.
Фота: Office of the Iranian Supreme Leader via AP
Кіраўнік МЗС Ірана Абас Аракчы, які прыехаў у Маскву для сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, перадасць яму ліст вярхоўнага лідара аяталы Алі Хаменеі з просьбай падтрымаць Тэгеран пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб’ектах, паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.
Па словах суразмоўцаў, іранскі бок «пакуль не ўражаны» падтрымкай Расіі ва ўмовах аперацыі Ізраіля, якая працягваецца, і амерыканскага ўдару, і хацеў бы, каб Пуцін «зрабіў больш». Яны не ўдакладнілі, на якую менавіта дапамогу разлічвае Тэгеран.
Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што тэма перамоў Пуціна і Аракчы «надзвычай ясная». На пытанне пра тое, што Расія гатова зрабіць для Ірана, ён адказаў: «Усё залежыць ад таго, што неабходна Ірану». «Мы прапанавалі нашы пасярэдніцкія намаганні, канкрэтна заявілі пра сваю пазіцыю, гэта таксама вельмі важна. І вельмі важна, гэта такі від падтрымкі іранскага боку», — дадаў Пяскоў, піша РБК.