Сярод ахвяр начной атакі на Кіеў — члены адной сям’і
Сярод загінулых у выніку ўдару расійскай ракеты па жылым доме ў ноч на 23 чэрвеня былі члены адной сям’і: сямейная пара і бацька аднаго з сужэнцаў.
У іх застаўся сын, вучань 9-га класа.
Як паведамляе «Украінская праўда», ён выжыў, бо начаваў у вёсцы, дзе жыве яго бабуля.
На яго падтрымку педагогі і сем’і аднакурснікаў хлопчыка пачалі збор сродкаў.
Колькасць загінулых у ходзе начнога ўдару па Кіеве вырасла да васьмі.