БЕЛ Ł РУС

Катар паспяхова адбіў ракетную атаку Ірана

23.06.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Мінабароны Катара паведаміла, што сістэмы СПА краіны паспяхова адбілі ракетную атаку на амерыканскую авіябазу Аль-Удэйд.

Скрыншот з відэа

Доха пакідае за сабой права на прамы адказ, суразмерны характару і маштабам іранскай атакі, заявіла МЗС Катара ў сацсетцы X.

«Мы пацвярджаем, што Катар пакідае за сабой права непасрэдна адказаць спосабам, эквівалентным характару і маштабу гэтай дзёрзкай агрэсіі, у адпаведнасці з міжнародным правам», — адзначыў прэс-сакратар катарскага Міністэрства замежных спраў Маджэд Аль Ансары.

У Белым доме паведамілі, што база была эвакуяваная тыднем раней, а іранцы атакавалі пустую базу.

Як паведаміла іранскае агенцтва Tasnim, усяго было запушчана шэсць ракет па колькасці бомбаў, якія амерыканцы скінулі на ядзерныя аб'екты Ірана. Ракетная аперацыя атрымала назву «Вестка пра перамогу».

Рада нацбяспекі Ірана запэўніла, што аперацыі Тэгерана «не ўяўляюць пагрозы або небяспекі для сяброўскай і братэрскай Дзяржавы Катар і яе народа».

Пры гэтым іранскія крыніцы The New York Times паведамляюць, што Іран нібыта нават папярэдзіў Катар пра будучую атаку на амерыканскую базу, каб мінімізаваць страты гэтай краіны.

Чытайце таксама:

Іран запусціў ракеты па вайсковых базах ЗША ў Катары

«Гэта рызыкоўна, але пакідаць як ёсць таксама не варыянт». Фрыдрых Мерц падтрымаў удары ЗША па Іране

«Буры, дзетка, буры!!!» Трамп адрэагаваў на рост цэн на нафту пасля ўдараў па Іране

Разведка Ізраіля: Іран вывез узбагачаны ўран з ядзерных аб’ектаў да ўдараў ЗША

Каментары да артыкула