БЕЛ Ł РУС

Падчас руху загарэўся цягнік Жлобін — Калінкавічы

23.06.2025 / 22:25

Nashaniva.com

23 чэрвеня каля 18:55 на перагоне паміж станцыямі Астанкавічы і Халоднікі загарэўся цягнік рэгіянальных ліній №6427, які рухаўся з Жлобіна ў Калінкавічы.

Фота ілюстрацыйнае

Пажар узнік у трэцім вагоне — загарэлася электраабсталяванне.

Агню хутка дала рады лакаматыўная брыгада. У цягніку было каля 30 пасажыраў, ніхто не пацярпеў.

У выніку інцыдэнту цягнік меў спазніцца да Калінкавічаў прыкладна на 1 гадзіну 25 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула