БЕЛ Ł РУС

Беларус, што жорстка ўдарыў паўтарагадовага хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце, быў пад наркотыкамі

24.06.2025 / 12:7

Nashaniva.com

31-гадовы Уладзімір Віткоў прыляцеў з Каіра, а не Кабула, як паведамлялася раней.

 

У зоне атрымання багажу ён раптам падышоў да афганскай сям’і, якая прыляцела з Кабула, схапіў паўтарагадовага Махамада Афзала, што стаяў каля валізкі, падняў над сабой і потым з усяго размаху кінуў яго галавой аб падлогу.

Потым адзеў акуляры і адышоў. Паводле слоў відавочцаў, прычын для агрэсіі ў мужчыны не было, піша 112.

Віткова затрымалі, а дзіця экстрана шпіталізавалі ў цэнтр Рашаля. Там у яго дыягнаставалі пералом хрыбетніка і чэрапа.

Малы знаходзіцца ў коме. Пры медыцынскім аглядзе было ўстаноўлена, што Віткова ў крыві выяўлены сляды канабісу.

Матывы жорсткага ўчынку высвятляюць следчыя. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула