У Барысаве аўтамабіль пашкодзіла рыбіна, якая ўпала з неба
Пра незвычайнае здарэнне, якое адбылося з жыхаром Барысава, напісала раённая газета «Адзінства».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Збіраючыся выпраўляцца ў дарогу, мужчына пачуў гучны ўдар па даху свайго аўтамабіля.
Выйшаўшы з салона, ён азірнуўся па баках і не ўбачыў побач нікога з людзей, аднак жа непадалёк ад аўтамабіля ляжала буйная рыбіна. Відаць, яе выпусціла з дзюбы нейкая птушка, якая не змагла ўтрымаць сваю здабычу ў палёце.
Удар рыбінай пры падзенні пакінуў прыкметную ўвагнутасць на даху аўтамабіля.
Чытайце таксама:
У Беларусі аднаўляюць папуляцыю чырванакніжнай кумжы
У Пінску рыбака адправілі на «хімію» за лоўлю рыбы падчас нерасту