БЕЛ Ł РУС

Наступныя тры дні будуць ісці дажджы

25.06.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 26-28 чэрвеня.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі з навальніцамі. Ноччу +9..+14°С, максімальная днём будзе ў межах +20..+25°С, па ўсходзе не вышэй за +17..+19°С.

У пятніцу раніцай і днём воблачна, часам дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах краіны прагрымяць навальніцы.

Ноччу +7..+14°С, максімальная днём +16..+23°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +25°С.

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі — моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер месцамі моцны парывісты. Ноччу +9..+15°С, максімальная днём будзе ў межах +15..+22°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула