БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр Джо Марынэлі

25.06.2025 / 18:44

Nashaniva.com

Ва ўзросце 86 гадоў памёр акцёр Джо Марынелі, які атрымаў вядомасць дзякуючы серыялам «Санта-Барбара» і «Доктар Хаўс», піша The Hollywood Reporter. Прычынай смерці стаў рак страўніка.

Джо Марынэлі

Марынэлі сыграў у «Санта-Барбары» ролю гангстара Бані Тальяці, які зладзіў сцэну з пераапрананнем. Увогуле, маючы характэрную знешнасць, ён часта граў розных жулікаў.

Таксама акцёр здымаўся ў серыялах «Доктар Хаўс», «Хуткая дапамога», «Адчайныя хатнія гаспадыні», «Ранішняе шоу» і іншых карцінах.

Чытайце таксама:

Памёр адзін з заснавальнікаў Beach Boys Браян Уілсан

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт

Памёр былы саліст расійскіх Міхайлаўскага і Марыінскага тэатраў Валерый Паноў

Каментары да артыкула