БЕЛ Ł РУС

Па чатах беларускіх дыяспар раскідаюць фэйкавыя анонсы акцыі Святланы і Сяргея Ціханоўскіх у Варшаве

25.06.2025 / 19:43

Nashaniva.com

Як паведамляюць чытачы «Вясны», анонсы публікуюцца ботамі ў чатах беларусаў па ўсім свеце — на іх стаіць несапраўдны час сустрэчы і пазначана зусім іншае месца збору.

Таксама актывізаваўся ГУБАЗіК, які пачаў пужаць людзей адказнасцю за наведванне акцый.

Сапраўднае месца збору — 26 чэрвеня ў 19.00 каля помніка Мікалаю Каперніку ў цэнтры горада.

Чытайце таксама:

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэнуцца з беларусамі Варшавы

Каментары да артыкула