БЕЛ Ł РУС

Спецслужбы пад выглядам «друку сімволікі і сцягоў» спрабуюць падбіць беларусаў замежжа перадаць свае асабістыя звесткі

25.06.2025 / 22:36

Nashaniva.com

Па чатах шукаюць псеўдаваланцёраў і прапануюць аддаць свае кантакты пад выглядам «замовы сцягоў, маек, бранзалетаў і іншага».

Калаж «Нашай Нівы»

Невядомыя пачалі рабіць па чатах дыяспары новую рассылку. Цяпер яны прапануюць беларусам замежжа пакінуць свае кантактныя звесткі — імя і тэлеграм або інстаграм.

Узамен нібыта можна атрымаць у Варшаве сувенірную прадукцыю з нацыянальнымі беларускімі колерамі.

«Раздаваць будзем да 18:30 каля галоўнага ўваходу ў Базіліку Святога Крыжа», — пішуць яны.

Паведамленне акаўнта меркаванага спецслужбіста ў адным з чатаў дыяспары

Падобна, што за гэтым стаяць лукашэнкаўскія спецслужбы. Акаўнт (id7579123793), з якога гэтым разам вядзецца рассылка, створаны зусім нядаўна. Ён нідзе і ніколі не быў заўважаны раней. Акаўнт ад сёння ўступае ў чаты і раскідвае аднатыпныя паведамленні па ўсіх чатах дыяспары, у якія можа увайсці.

Да гэтага ў чатах шукалі «валанцёраў на мерапрыемства». Месца збору там аб'явілі тое ж — Варшава, Базіліка Святога Крыжа, 18:30. Можна меркаваць, што спецслужбы рыхтуюць там нейкую правакацыю перад сустрэчай з Ціханоўскімі:

Паведамленне пра пошук валанцёраў

«Мы будзем раздаваць плакаты і збіраемся прынесці вялікі сцяг. Патрэбныя тыя, хто будзе раздаваць гэта. Збіраемся ля касцёла на рагу. Убачыце мужчыну і жанчыну з плакатамі — можаце падыходзіць», — распавядае ўсім акаўнт, які шукае «валанцёраў».

Агулам жа задзейнічаныя не менш за шэсць розных акаўнтаў, уключна з захопленым акаўнтам адміністратаркі Вікіпедыі Вольгі Сітнік.

Чытайце таксама:

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі

Невядомыя спрабуюць наняць фатографа для здымкі прысутных на сустрэчы з Ціханоўскім у Варшаве

Акаўнт сілавікоў шукае ахвотных паздымаць людзей на форуме апазіцыі. А ў іншых чатах папярэджвае, што гэта небяспечна

Каментары да артыкула