БЕЛ Ł РУС

Памерла 47-гадовая мадэль Алена Запекіна

26.06.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Стала вядома пра заўчасную смерць 47-гадовай мадэлі Алены Запекінай (Чабаганавай). У свой час яна здымалася ў кліпе Аляксандра Саладухі і супрацоўнічала з вядомым мадэльерам Сашам Варламавым, у тым ліку дапамагала яму з арганізацыяй фестывалю «Мельніца моды».

Па інфармацыі сяброў, апошнім часам жанчына цяжка хварэла, і ўрэшце хвароба перамагла.

Алена Запекіна. Фота: «Аднакласнікі»

Гісторыя прыходу Алены ў мадэльны бізнэс цікавая тым, што яе рост быў 167 сантыметраў. Па мерках прафесіі — невялікі. У 1995 годзе, будучы 16-гадовай дзяўчынай, яна прыйшла на першы кастынг конкурсу «Супермадэль Беларусі». Па яго выніках адабралі 15 дзяўчат, а Алена стала запасной, 16-й. Але яна вельмі падабалася фатографам і дызайнерам, таму Саша Варламаў запрасіў яе да сябе ў агенцтва на працу.

Пазней Алена не толькі выходзіла на подыум нароўні з высокімі каляжанкамі, але і стала вядучай мадэллю ў самім агенцтве. Яна лічылася адной з самых папулярных прафесіяналак у сваёй сферы ў канцы 90-х і пачатку нулявых.

Пры гэтым іншыя, больш высокія мадэлькі, адмыслова падкрэслівалі сваю перавагу над Аленай. Яна не раз адчувала сябе белай варонай і ізгоем.

У гэтым кліпе Саладухі Алена — дзяўчына з гітарай. 

Паралельна з працай у сферы прыгажосці Алена здолела скончыць юрыдычны факультэт. Пазней яна сама дапамагала мадэлям-пачаткоўцам, працавала ў цэнтры моды і стылю «Імёны».

Па рашэнні сваякоў развітанне з Аленай будзе закрытым — выключна для сям’і і самых блізкіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула