БЕЛ Ł РУС

Беларусбанк абмяжоўвае зняцце наяўных з картак

26.06.2025 / 8:32

Nashaniva.com

Кліенты Беларусбанка змогуць здымаць з плацежных картак толькі пэўную суму за дзень. Рашэнне ўступіць у сілу з 4 жніўня.

Гэта адно з абмежаванняў, якія Беларусбанк уводзіць, каб палепшыць абарону трымальнікаў картак ад дзеянняў махляроў, піша Tochka.by.

У банку лічаць, што ўстанаўленне лімітаў на зняцце грошай дапаможа перашкодзіць махлярам здзяйсняць крадзяжы са рахункаў, даведваючыся ў кліентаў інфармацыю для рэгістрацыі іх картак у мабільных плацежных дадатках.

Абмежаванні будуць дзейнічаць пры зняцці грошай з выкарыстаннем лічбавых рэквізітаў картак Беларусбанка (токенаў, згенераваных у мабільных плацежных сэрвісах) у банкаматах і пунктах выдачы наяўных.

Так, цягам аднаго дня можна будзе атрымаць не больш за 600 рублёў з картак «Аксаміт» і не больш за 3000 рублёў з іншых картак банка.

У Беларусбанку паведамілі, што чалавек зможа адмяніць ліміт па картцы, калі пажадае.

Для гэтага яму дастаткова патэлефанаваць у кантакт-цэнтр па нумары 147.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула