БЕЛ Ł РУС

Наталлю Качанаву сустрэлі ў Ніжнім Ноўгарадзе персанальным білбордам

26.06.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі бярэ ўдзел у 12-м Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Фота: Савет Рэспублікі

Форум пачаў працу напярэдадні, але асноўная праграма стартуе менавіта сёння, паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі.

На працягу двух дзён у рамках форума разгорне працу выстава дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тут будуць прадстаўлены перадавыя распрацоўкі і тэхналогіі беларускіх і расійскіх кампаній, асноўныя дасягненні арганізацый Беларусі і Расіі ва ўсіх галінах эканомікі.

Адбудзецца таксама сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі.

Сустрэча Старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Матвіенкі і Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі моладзі Расіі і Беларусі таксама запланавана на 26 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула