БЕЛ Ł РУС

Google, TikTok і Facebook размясцілі сваё абсталяванне бліжэй да Беларусі і Расіі

26.06.2025 / 15:4

Nashaniva.com

У мінулым годзе буйныя замежныя тэхналагічныя кампаніі пачалі размяшчаць свае дата-цэнтры ў Варшаве. Гэта трэба, каб паскорыць працу іх сэрвісаў у Беларусі і Расіі. Аб гэтым распавёў намеснік генеральнага дырэктара беларускага Нацыянальнага цэнтра абмену трафікам Віталь Карбоўскі падчас International Night Telecom Forum у Санкт-Пецярбургу, піша РБК.

Так, паводле яго слоў, тэхналагічныя кампаніі пачалі размяшчаць на тэрыторыі Польшчы свае кэшавальныя серверы. У прыватнасці, яны дапамагаюць паскорыць загрузку кантэнту за кошт таго, што ён захоўваецца лакальна.

Віталь Карбоўскі адзначыў, што сваё абсталяванне ў Варшаве размясцілі амерыканскія карпарацыі Google, Facebook і Akamai. Апошняя кампанія працуе з Apple, Microsoft, Steam і г. д. Таксама сваё абсталяванне ў Польшчы размясціла кітайская ByteDance, якая валодае TikTok.

Па словах спецыяліста, з-за санкцый сеткі дастаўкі кантэнту, якія былі пабудаваныя ў Расіі да 2022 года, цяпер не абнаўляюцца. Пры гэтым у Варшаве паставілі абсталяванне мацнейшае, чым у Франкфурце-на-Майне. Там размешчаны найбольш папулярны сярод беларускіх, расійскіх і казахстанскіх аператараў пункт абмену трафікам з замежнымі правайдарамі.

Варта адзначыць, што цяпер пункт абмену ў Франкфурце перагружаны. Адна з прычын гэтага — рост колькасці карыстальнікаў VPN-сэрвісаў.

Пункт жа ў Варшаве геаграфічна бліжэйгы да Беларусі і Расіі. Адпаведна, перадача трафіку паміж рэгіёнамі адбываецца на 14—15 мілісекунд хутчэй, чым з Франкфурта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула