БЕЛ Ł РУС

Пешаход у Мінску ўпаў проста на дарогу і ледзь не трапіў пад аўто ВІДЭА

26.06.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Яўген на вуліцы Якуба Коласа стаў сведкам таго, як проста на праезную частку зваліўся пешаход. Гэты момант трапіў на відэа, піша Onliner.by.

«Гэта адбылося 25 чэрвеня, — сцвярджае Яўген. — П’яны пешаход страціў раўнавагу, упаў на праезную частку, ледзь не трапіў пад аўтамабіль, што рухаўся па паласе».

Варта падкрэсліць, што дакладна невядома, у якім менавіта стане знаходзіўся мужчына. «У люстэрка задняга агляду я потым убачыў, як пешаход паспрабаваў устаць, але зноў упаў, — дадаў відавочца. — Ці здолеў ён у выніку падняцца сам — гэтага я ўжо не бачыў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула