Расія і Украіна зноў правялі абмен ваеннапалоннымі
Пра чарговы абмен у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі на пачатку чэрвеня ў Стамбуле, паведаміў украінскі Каардынацыйны штаб па справах ваеннапалонных.
Фота: t.me/Koord_shtab
Асаблівасць гэтага этапу — шмат вярнулася маладых вайскоўцаў, узростам да 25 гадоў. Наймаладзейшаму з іх усяго 24 гады, і ён трапіў у палон падчас абароны Марыупаля яшчэ ў красавіку 2022 года, калі яму было 21. Таксама сярод вызваленых — байцы Нацгвардыі, якія ахоўвалі Чарнобыльскую АЭС.
Найстарэйшаму з вернутых вайскоўцаў — 62 гады. Паводле штаба, большасць з тых, каго вызвалілі, правялі ў палоне амаль тры гады, і пераважная іх частка таксама была захопленая падчас баёў за Марыупаль.
Агульная колькасць абмяняных вайскоўцаў пакуль не называецца.
Чытайце таксама:
Адбыўся яшчэ адзін абмен ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй