БЕЛ Ł РУС

Украінцы знішчылі два расійскія самалёты на аэрадроме пад Валгаградам, яшчэ два пашкоджаныя

27.06.2025 / 21:34

Nashaniva.com

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны і Служба бяспекі Украіны правялі сумесную спецаперацыю, у выніку якой на расійскім вайсковым аэрадроме Марынаўка ў Валгаградскай вобласці былі знішчаныя два самалёты Су-34 і яшчэ два пашкоджаныя, паведаміла прэс-служба СБУ.

Самалёт Су-34 ў палёце. Фота ілюстрацыйнае

Гэтыя шматфункцыянальныя знішчальнікі Расія актыўна выкарыстоўвае на фронце для бамбаванняў, у тым ліку з прымяненнем авіябомбаў КАБ.

Паведамляецца, што ўкраінскія сілы атакавалі аэрадром з дапамогай дальнабойных дронаў. У выніку ўдару таксама ўзнік пажар у тэхнічна-эксплуатацыйнай зоне аэрадрома, якая з’яўляецца важнай часткай інфраструктуры: менавіта там рыхтуюць самалёты да вылетаў, абслугоўваюць і рамантуюць.

Украінскія спецслужбы адзначаюць, што працягваюць працу па аслабленні авіяцыйнага патэнцыялу расійскай арміі. Вайсковыя аэрадромы і авіяцыя, нават у глыбокім тыле ворага, з’яўляюцца законнай цэллю.

«Па Марынаўцы нешта каментаваць сэнсу не мае. Чарговыя шматмільярдныя страты, якія можна і трэба было прадухіліць», — напісаў аўтар Z-канала Fighterbomber, які спецыялізуецца на авіяцыйных пытаннях.

Чытайце таксама:

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне

Чалы прааналізаваў дэталі ўкраінскай аперацыі «Павуцінне» і прыйшоў да нечаканай высновы

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»

Каментары да артыкула