БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч

28.06.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Сяргей Ціханоўскі кажа, што Мікалая Статкевіча ўтрымлівалі ў Глыбокім у камеры, дзе нават локці немагчыма развесці.

Да Статкевіча, па словах Ціханоўскага, таксама прыязджалі з прапановамі пісаць прашэнне ад памілаванні, але Статкевіч плюнуў ім у твар.

Міколу Статкевіча затрымалі 31 мая 2020 года, калі ён ехаў на Камароўку на пікет Святланы Ціханоўскай.

У снежні 2021 года яго асудзілі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў. Пакаранне палітык адбывае ў Глыбоцкай калоніі.

З лютага 2023 года Міколу Статкевіча ўтрымліваюць без сувязі з роднымі і знешнім светам (рэжым інкамунікада).

Чытайце таксама:

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні

На акцыю Ціханоўскіх у Вільні прынеслі плакат «Сяргей — джэнтльмен»

Каментары да артыкула