БЕЛ Ł РУС

На мітынг у Вільні прыйшоў правакатар Святаслаў, які стаў скандаваць Ціханоўскім «Ганьба»

28.06.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Гэта Святаслаў Міляйкоўскі, былы каардынатар штаба Бабарыкі па Фрунзенскім раёне.

Фота: «Наша Ніва»

Кажа, што глядзеў трансляцыю сустрэчы і так абурыўся, што сышоў з працы і прыехаў сюды. Ён заявіў, што Ціханоўскія — пагроза нацбяспецы Літвы.

Людзі сталі крычаць яму ў адказ «Ганьба».

Паліцыя адвяла Мілейкоўскага да сваёй машыны. Пасля праверкі дакументаў яго адпусцілі.

Як высветліла «Наша Ніва», Мілейкоўскі ў 2020 годзе быў не толькі ў штабе Бабарыкі, але і ў штабе Валера Цапкалы. Пазней ён быў госцем блогера Віруса (Кандраценкі).

Чытайце таксама:

Сяргей і Святлана Ціханоўскія сустрэліся з беларусамі ў Вільні

Ціханоўскі расказаў пра страшныя ўмовы, у якіх сядзіць Статкевіч

Каментары да артыкула