БЕЛ Ł РУС

Звычайны пачак беларускага масла пад ультрафіялетам паказаў схаваныя таямніцы

28.06.2025 / 17:22

Nashaniva.com

«Не ведаў — крута!» — так адрэагаваў жыхар Брэста, калі выпадкова пабачыў схаваныя надпісы на ўпакоўцы масла «Брест-Литовск», піша Telegraf.news. 

Чалавек пасвяціў на пачак у цемры звычайным ультрафіялетавым ліхтарыкам — і на яго паверхні з’явіліся яркія надпісы з назвай брэнда, якіх не відаць пры звычайным святле.

@vaska_pilot

масло брест литовск , защита от подделки

♬ оригинальный звук - #ВАСЬКАПИЛОТ

Відэа трапіла ў тыкток і выклікала сапраўдны ажыятаж: карыстальнікі кінуліся правяраць свае пачкі масла. Некаторыя здзівіліся, а іншыя пажартавалі, што «на далярах і тое менш ахоўных знакаў». Нехта ўжо нават гатовы хадзіць у краму з ліхтарыкам, каб шукаць схаваныя меткі на іншых таварах.

Аўтар роліка адзначыў: «Нават на такіх звычайных прадуктах ёсць ультрафіялетавыя меткі — не чакаў!»

У каментарах карыстальнікі таксама ўзгадалі, што падобныя схаваныя знакі ёсць на беларускіх пашпартах і правах кіроўцы. Адзін чалавек заўважыў, што надпісы на ўпакоўцы відаць і без ультрафіялету, калі трошкі павярнуць пачак, але гэтага, як відаць, раней ніхто асабліва не заўважаў.

Чытайце таксама:

«Цяпер толькі з ліхтарыкам каля касы». Беларус прыдумаў, як ніколі не купляць «кепскія» даляры

Шалупінне ад чырвонай цыбулі стала абаронным слоем для сонечных батарэй

Паглядзіце, як прыкольна выглядае беларускі пашпарт пад ультрафіялетам

Каментары да артыкула