БЕЛ Ł РУС

На драфце НХЛ першым з беларусаў выбралі 17-гадовага брамніка са спартыўнай дынастыі

28.06.2025 / 21:57

Nashaniva.com

На драфце НХЛ, які зараз праходзіць у Лос-Анджэлесе, першым з беларусаў стаў не чаканы фаварыт — нападаючы мінскага «Дынама» Ягор Борыкаў, а 17-гадовы брамнік Арсень Радзькоў, які выступае за «Цюменскі легіён» у Маладзёжнай хакейнай лізе.

Арсень Радзькоў

Клуб НХЛ «Манрэаль» выбраў Арсеня ў трэцім раўндзе пад агульным 82-м нумарам.

Арсень — сын калісьці вядомага беларускага футбаліста, а цяпер трэнера Арцёма Радзькова, які ўзначальвае кіпрскі клуб «Арыс» з Лімасола.

У папярэднім сезоне беларус адыграў 19 матчаў у Маладзёжнай хакейнай лізе за «Цюменскі легіён», у сярэднім адбіваючы 92% кідкоў. Таксама ў актыве Арсеня некалькі гульняў за юнацкую зборную Беларусі. Наступны сезон Радзькоў правядзе ў амерыканскай лізе NCAA ў складзе каманды ўніверсітэта Масачусетса.

Арсень Радзькоў стаў чацвёртым беларускім галкіперам у гісторыі, якога задрафтаваў клуб НХЛ.

Што тычыцца 19-гадовага форварда мінскага «Дынама» Ягора Борыкава, то яго выбраў у 4-м раўндзе клуб «Юта Мамант». Ягоны агульны драфтавы нумар — 110-ы.

Чытайце таксама:

Беларусы Даніла Клімовіч і Мікіта Талапіла выйгралі Кубак Колдэра

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі

У Мінск прывезлі Кубак Гагарына

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Каментары да артыкула