БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце Вільні пабудуюць новы тэрмінал ФОТЫ

29.06.2025 / 18:26

Nashaniva.com

Будаўніцтва пачнецца ў пачатку 2027 года.

Канцэпцыя новага тэрмінала прыбыцця аэрапорта ў Вільні. Фота тут і далей: Zaha Hadid Architects

У аэрапорце Вільні, праз які лятаюць па Еўропе і многія беларусы, пабудуюць новы тэрмінал прыбыцця. Дызайн распрацавала сусветна вядомая архітэктурная студыя Zaha Hadid Architects. Яна перамагла ў конкурсе на найлепшую архітэктурную канцэпцыю, які праводзіла кампанія Lithuanian Airports.

Чакаецца, што будаўніцтва новага тэрмінала пачнецца ў пачатку 2027 года. Завяршыць яго плануюць да канца 2028 года.

Стары будынак перастаў адпавядаць патрэбам аэрапорта.

«Нашымі ключавымі мэтамі з'яўляюцца функцыянальнасць і выдатная якасць абслугоўвання пасажыраў. Мы рады, што архітэктурная канцэпцыя, якая перамагла, адлюстроўвае гэтыя прыярытэты, прапаноўваючы арыгінальныя рашэнні. У прапанаваным дызайне гарманічна спалучаюцца сучасная, арыентаваная на будучыню інфраструктура і культурная самабытнасць Літвы», — сказаў Сімонас Барткус, генеральны дырэктар Lithuanian Airports.

Як тлумачыць студыя Zaha Hadid Architects, іх праект аб'яднае ўсе тэрміналы аэрапорта ў адзіны комплекс. 

Новы тэрмінал будзе спраектаваны такім чынам, каб забяспечыць плаўную інтэграцыю з цягнікамі, аўтобусамі, веласіпедамі і іншымі відамі транспарту. Праект уключае ў сябе экалагічна чыстыя рашэнні, такія як сістэмы збору дажджавой вады, азеляненне, матэрыялы з прыродных рэсурсаў. 

Дызайнеры паспрабавалі гарманічна спалучыць літоўскую культурную самабытнасць з сучасным дызайнам. Форма тэрмінала заснавана на геаметрыі ромба і трыкутніка, натхнёна традыцыйнымі літоўскімі матывамі. Новы тэрмінал і Прывакзальная плошча задуманы як адзінае цэлае.

Архітэктары, чые канцэпцыі трапілі ў пяцёрку найлепшых на конкурсе, раздзеляць прыз у памеры 120 000 еўра.

У 2025 годзе ў віленскім аэрапорце адкрыўся новы тэрмінал вылету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула