«Азаронак не хоча, каб яму далі большую зарплату і самому піць латэ на тэрасе. Ён хоча, каб ніхто не піў латэ»
Эканаміст Леў Львоўскі ў выпуску ютуб-перадачы «Гадзіннічак цікае» параўнаў прапагандыста Рыгора Азаронка з героем кнігі «Сабачае сэрца».
Рыгор Азаронак. Скрыншот з відэа
«У яго прарываецца — я думаю нават, гэта не па замове, — знутры такая шарыкаўшчына, ці што. Вось яму не падабаецца, калі людзі ў чыстым адзенні п'юць латэ на тэрасе. (…)
Ён не хоча проста, каб яму далі большую зарплату і самому таксама піць латэ на тэрасе. Ён хоча, каб ніхто не піў латэ на тэрасе», — падзяліўся меркаваннем Львоўскі.
Нагадаем, калі ў крамах была праблема з бульбай, Азаронак у стрыме абрынуўся на беларусаў, якіх хвалююць цэны на бульбу.
«Задзяўблі сваёй бульбай. Жэрці і жэрці абы, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак.
Чытайце таксама:
«Азаронак — выдатны журналіст». Намеснік міністра інфармацыі пракаментаваў стрымы Азаронка