Маладую б'юці-майстарку адправілі за краты за «распальванне варожасці»
Настассі Тыдыкавай пагражала да пяці гадоў калоніі. Дома яе чакае малое дзіця.
Настасся Тыдыкава. Фота: «Аднакласнікі»
Настассі Тыдыкавай (Садоўнікавай) 34 гады. Яна родам з Беразіно. Калі верыць інфармацыі з сацсетак, скончыла факультэт спецыяльнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзяўчына замужам, мае дзіця.
Мяркуючы па сацсетках, яна прынамсі да нядаўняга часу працавала ў сферы прыгажосці — займалася бровамі і вейкамі.
Настассю асудзілі ў 2025 годзе па ч. 1 арт. 130 КК — «распальванне варожасці». Ёй пагражала ад хатняй хіміі да пяці гадоў калоніі са штрафам.
Хутчэй за ўсё, Настассі прысудзілі хімію з накіраваннем ці калонію — у спісе экстрэмістаў яна пазначаная як чалавек, які адбывае пакаранне.
Сутнасць абвінавачання, як і прысуд — невядомыя.
Чытайце таксама:
Як правільна чысціць свой акаўнт у Instagram, каб засцерагчы сябе. Падрабязны гайд
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку