Прызначылі новага міністра прамысловасці, а былога вярнулі на «Амкадор»
Аляксандр Лукашэнка 30 чэрвеня прызначыў Андрэя Кузняцова міністрам прамысловасці, піша БелТА.
Андрэй Кузняцоў. Фота: minprom.gov.by
Да цяперашняга часу Андрэй Кузняцоў працаваў на пасадзе намесніка міністра прамысловасці.
Аляксандра Яфімава, які кіраваў гэтым ведамствам, Лукашэнка бачыць на пасадзе кіраўніка холдынга «Амкадор», куды ён будзе накіраваны. Аляксандр Лукашэнка ўхваліў адпаведнае кадравае рашэнне.
Дарэчы, у свой час Аляксандр Яфімаў ужо ўзначальваў гэтае прадпрыемства і менавіта адтуль перайшоў на працу ў міністэрства.
Чытайце таксама:
Лукашэнка памяняў 15 кіраўнікоў раённых і абласных выканкамаў
Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Егіпет, Венесуэлу і Кеніі