БЕЛ Ł РУС

У Гдыні затрымалі беларуса з наркотыкамі

30.06.2025 / 19:23

Nashaniva.com

У Гдыні паліцыя затрымала 49-гадовага грамадзяніна Беларусі, які кіраваў аўтамабілем Toyota. Падчас дарожнай праверкі паліцэйскія знайшлі ў машыне наркотыкі — каля 5 грамаў канопляў і амаль 50 грамаў метамфетаміну, з якіх можна зрабіць 97 дозаў.

Фота: gdynia.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, калі паліцыя спыніла машыну на вуліцы Варшаўскай. Пасля праверкі мужчыну затрымалі і змясцілі ў ізалятар. Таксама канфіскавалі яго аўтамабіль коштам каля 3000 злотых (каля 750 даляраў).

У сераду беларуса даставілі ў пракуратуру, дзе яму выставілі абвінавачанне ў незаконным валоданні наркатычнымі рэчывамі. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Лукашысты спрабуюць дабіцца выдачы ім беларусаў праз Інтэрпал, пазначаючы непалітычныя артыкулы

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё

Каментары да артыкула