БЕЛ Ł РУС

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па заводзе ў Іжэўску, дзе вырабляюць «Торы». Ёсць забітыя і параненыя

1.07.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Дроны атакавалі прадпрыемства ў Іжэўску, гэта прыкладна 1300 км ад Украіны. Ёсць пацярпелыя. 

«Адно з прадпрыемстваў папала пад атаку беспілотнікаў, ёсць пацярпелыя», — паведаміў кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брэчалаў.

У сацсетках жыхары Іжэўска пішуць пра серыю гучных выбухаў у раёне Іжэўскага электрамеханічнага завода «Купал». Гэты завод вырабляе зенітна-ракетныя комплексы «Тор» і іншае абсталяванне для расійскай арміі.

Крыніца тэлеграм-канала MNS, на які спасылаецца RTVi, паведаміла пра чатырох загінулых і 17 пацярпелых падчас удару. Афіцыйныя расійскія СМІ паведамляюць пра траіх забітых і 20 параненых.

Гэта не першы раз, калі ўкраінскі беспілотнік дасягнуў Іжэўска. Упершыню пра гэта паведамлялі 17 лістапада 2024 года. Тады таксама быў нанесены ўдар па заводзе «Купал».

Іжэўск — сталіцы Удмуртыі, у якой каланісты ператварылі карэннае насельніцтва ў меншасць. Там размешчаныя знакаміты канцэрн «Калашнікаў», прадпрыемства «Іжэўскія беспілотныя сістэмы» ды іншыя заводы ВПК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула