У новай паэтычнай серыі выдадуць Жылку і Караткевіча
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» ў 2024 годзе запачаткавала серыю «Новая бібліятэка беларускай паэзіі», у якой выдае найлепшыя паэтычныя здабыткі перадусім XX стагоддзя. Сярод іншага дзве навінкі здадзеныя ў друк і з’явяцца ў кнігарнях найбліжэйшым часам, піша bellit.info.
1. Уладзімір Жылка. Пад гэтым небам
Гэта кніга выбранага аднаго з самых адметных паэтаў 20—30-х гадоў мінулага стагоддзя, які быў рэпрэсаваны і памёр ад сухотаў у высылцы.
2. Уладзімір Караткевіч. Кастальская крыніца
Зборнік склалі выбраныя вершы класіка беларускай літаратуры з ягоных паэтычных кніг «Матчына душа», «Вячэрнія ветразі», «Мая Іліяда», «Быў. Ёсць. Буду».
Раней у серыі выходзілі кнігі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Еўдакіі Лось, Яўгеніі Янішчыц, Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі і інш.