БЕЛ Ł РУС

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскіх армій

3.07.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Усяго ў выніку ўдару УСУ па будынку Інстытута каляровых металаў у акупаваным Данецку загінулі восем чалавек, піша тэлеграм-канал «Досье Шпиона». Атака адбылася 30 чэрвеня.

Руслан Гарачкін

Паведамляецца, што сярод загінулых — выконваючы абавязкі камандуючага Руслан Гарачкін.

Дзевяць чалавек атрымалі раненні, яшчэ чацвёра зніклі без звестак.

30 чэрвеня УСУ нанеслі ракетны ўдар па Данецку. У прыватнасці — па штабе 8-й агульнавайсковай арміі УС РФ.

Таксама ўдары былі нанесеныя па чыгуначным вакзале і вытворчых цэхах металургічнага завода ракетамі Storm Shadow, або ПКР Р-360 «Няптун».

Таксама 3 ліпеня стала вядома пра смерць намесніка галоўнакамандуючага ВМФ Расіі Міхаіла Гудкова. Ён загінуў у Курскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула