БЕЛ Ł РУС

Трамп з Пуціным абмеркавалі сітуацыю ў Іране і Украіне

3.07.2025 / 19:22

Nashaniva.com

Іх размова доўжылася амаль гадзіну, але тэма спынення паставак зброі ЗША ва Украіну не закраналася, заявіў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Artem Priakhin / SOPA Images LightRocket via Getty Images

«Грунтоўна абмеркаваная сітуацыя вакол Ірана. З расійскага боку падкрэсленая пазіцыя ўрэгулявання канфлікту дэмакратычным шляхам», — заявіў Ушакоў.

З яго слоў, Трамп з Пуціным абмяркоўвалі «у тым ліку Украіну». Трамп казаў аб найхутчэйшым спыненні ваенных дзеянняў. Пуцін адзначыў, што працягваецца пошук палітычнага перамоўнага вырашэння канфлікту, але Масква не адмовіцца ад сваіх мэтаў, піша РБК.

«У цэлым размова як заўсёды паміж гэтымі двума лідарамі ішла на адной хвалі, была адкрытай, дзелавой і канкрэтнай. Прэзідэнты, натуральна, працягнуць свае зносіны. Такая дамоўленасць маецца», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула