БЕЛ Ł РУС

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан

3.07.2025 / 21:31

Nashaniva.com

Аб яго стварэнні ў 2021 годзе зноў абвесціла групіроўка «Талібан». 

«Талібан» у Афганістане. Фота: АР

Расія афіцыйна прызнала ісламскі эмірат Афганістан, заявіў «РІА Навіны» спецпрадстаўнік Пуціна па Афганістане Замір Кабулаў.

У красавіку Вярхоўны суд Расіі выключыў рух «Талібан» з пераліку тэрарыстычных арганізацый.

Ісламскі Эмірат Афганістан быў заснаваны яшчэ ў 1996 годзе, калі талібы захапілі ўладу ў краіне ў выніку грамадзянскай вайны, якая пачалася ў 1992 годзе.

У 2001 годзе праўленне «Талібана» было звергнута ў выніку абвінавачванняў у супрацоўніцтве з тэрарыстычнай групоўкай Аль-Каіда, чые члены ў той час хаваліся на тэрыторыі краіны.

У 2021 годзе «Талібан» зноў захапіў уладу ў Афганістане і абвясціў аб аднаўленні Эмірата. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула