БЕЛ Ł РУС

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне

4.07.2025 / 8:7

Nashaniva.com

Кітай баіцца, што ў такім выпадку ЗША цалкам пераключаць сваю ўвагу на ўсход.

Ван І і Кая Калас. Фота МЗС Кітая

Міністр замежных спраў Кітая Ван І 3 ліпеня правёў сустрэчу з вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па замежных справах Каяй Калас. Як пішуць СМІ, падчас чатырохгадзінных закрытых перамоў па шырокім спектры геапалітычных і гандлёвых пытанняў кітайскі чыноўнік прачытаў Калас «некалькі ўрокаў гісторыі і лекцый».

Як сцвярджае South China Morning Post, Ван І заявіў, што Пекін не хоча паразы Расіі ва Украіне, бо баіцца, што ў такім выпадку Злучаныя Штаты Амерыкі цалкам пераключаць сваю ўвагу на Пекін. Пра гэта выданне паведамляе са спасылкай на некалькі крыніц. Гэты каментар, зроблены прадстаўніку ЕС, пацвердзіў тое, што многія ў Бруселі лічаць пазіцыяй Пекіна, але супярэчыць публічным заявам Кітая.

МЗС гэтай краіны рэгулярна заяўляе, што афіцыйны Пекін не з'яўляецца бокам вайны. Таксама Ван І адхіліў абвінавачванні ў тым, што Кітай матэрыяльна ці фінансава падтрымлівае ваенныя намаганні Расіі, настойваючы на ​​тым, што калі б ён гэта рабіў, канфлікт даўно б скончыўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула