БЕЛ Ł РУС

Беларускага таксіста ўзялі ў закладнікі ў Варшаве

4.07.2025 / 9:10

Nashaniva.com

За яго вызваленне патрабавалі 100 тысяч злотых і пачак цыгарэт.

31-гадовы паляк выклікаў таксі праз інтэрнэт-дадатак ад Цэнтральнага вакзала ў аэрапорт Шапэна. На выклік прыехаў кіроўца-беларус. Праз некаторы час пасля пачатку паездкі пасажыр прыставіў нож да горла кіроўцы і загадаў ехаць назад у цэнтр Варшавы. 

Паралельна зламыснік патэлефанаваў па нумары экстранай дапамогі 112 і некалькі хвілін выказваў аператару свае патрабаванні. У прыватнасці, маладзён хацеў 100 000 злотых (~ $27 800) і пачак цыгарэт «у мяккай упакоўцы».

Паездка скончылася на вуліцы Новы Свят, дзе машыну акружыла паліцыя, а паляка затрымалі. 32-гадовы беларус не атрымаў сур'ёзных траўмаў і ад шпіталізацыі адмовіўся.

Арыштаванаму прад'явілі абвінавачанне ў захопе закладніка, вымагальніцтве і нанясенні цялесных пашкоджанняў. Суд арыштаваў яго на тры месяцы. На гэты момант 31-гадовы мужчына, які раней ужо затрымліваўся паліцыяй, знаходзіцца псіхіятрычнай бальніцы следчага ізалятара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула