БЕЛ Ł РУС

Партугальскі футбаліст, які загінуў у аўтакатастрофе, паехаў машынай, бо ляцець самалётам забаранілі дактары

4.07.2025 / 10:7

Nashaniva.com

Сталі вядомыя абставіны гібелі футбаліста «Ліверпуля» і зборнай Партугаліі Дыёгу Жоты. 28-гадовы гулец разам з братам разбіўся на поўначы Іспаніі.

Photo by James Gill — Danehouse/Getty Images.

Як паведамляе BBC Sport, Жота збіраўся на машыне вярнуцца ў Брытанію да панядзелка. Ён выехаў з Порту і накіроўваўся ў Сантандэр, адкуль ходзяць паромы ў англійскія Плімут і Портсмут. 

Ляцець на самалёце футбалісту забаранілі медыкі пасля аперацыі на лёгкіх. Аднак у ноч з серады на чацвёр Lamborghini Жоты вылецеў з дарогі праз шыну, што лопнула. Футбаліст «Ліверпуля» загінуў разам з братам Андрэ Сілвай, які ехаў разам з ім.

Месца гібелі Дыёгу Жоты. Photo by Nico Rodriguez/Anadolu via Getty Images.

28-гадовага Жоты не стала праз лічаныя дні пасля вяселля. У Порту ён ажаніўся са сваёй партнёркай, з якой у футбаліста нарадзіліся трое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула