БЕЛ Ł РУС

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

4.07.2025 / 12:1

Nashaniva.com

На ютуб-канале «Краіны для жыцця» з'явіўся кароткі зварот блогера. Па сутнасці гэта крык душы Ціханоўскага.

Былы палітвязень кажа, што беларусы ніколі не вернуцца дадому, калі не павераць у саміх сябе. Ціханоўскі наракае на тое, што пасля папярэдняга закліку яму заданацілі ўсяго 1 тысячу еўра. 

«Сорамна і балюча! Нехта мусіць прыйсці і за вас усё зрабіць. Чакайце, чакайце далей, а я буду змагацца. Жыве Беларусь!» — гэтымі словамі канчаецца зварот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула