БЕЛ Ł РУС

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава

4.07.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Імаверна, следчыя дзеянні звязаныя са справай аб закупках прадуктаў для УСУ па завышаных цэнах.

Фота: Sebastian Gollnow / Pool Photo via AP

Украінскае выданне ZN.UA паведаміла, што 3 ліпеня Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны правяло вобшукі ў экс-міністра абароны Аляксея Рэзнікава. Дэтэктывы канфіскавалі «неўлічаны» тэлефон і шэраг дакументаў. 

З лістапада 2021 па верасень 2023 года Рэзнікаў займаў пасаду кіраўніка Міністэрства абароны Украіны. Падчас яго кіравання ў ведамстве выявілі крадзеж больш за 733 мільёнаў грыўняў (звыш $18 млн) на закупках прадуктаў для УСУ, а таксама замах на растрату яшчэ такой жа сумы.

У выніку пасады страцілі некалькі намеснікаў міністра, але сам Рэзнікаў па гэтай справе не праходзіў у якасці падазраванага.

Меркавана, цяперашнія вобшукі звязаныя з карупцыйнай справай аб закупках прадуктаў для УСУ па завышаных цэнах. Афіцыйнай інфармацыі пакуль не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула