БЕЛ Ł РУС

У Оршы моцна гарэў рынак, пашкоджаныя дзесяць павільёнаў

4.07.2025 / 16:21

Nashaniva.com

На пажары працавалі восем машын МНС.

Скрыншот відэа МНС

У Оршы адбыўся моцны пажар на рынку. Аб загаранні на Базарнай плошчы ў МНС паведамілі а 13:45.

Калі ратавальнікі прыехалі на месца, агонь ужо ахапіў дзясятак павільёнаў. На месцы працавалі восем машын МНС. Праз некаторы час пажар быў патушаны. Паводле афіцыйных звестак, ніхто не пацярпеў.

Дзесяць павільёнаў былі пашкоджаныя — чатыры агнём, у шасці пацярпела маёмасць. Цяпер ратавальнікі будуць высвятляць прычыну ўзгарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула