Зяленскі пагаварыў з Трампам па тэлефоне. Абмеркавалі пастаўкі зенітных ракет
Прэзідэнты Украіны і ЗША абмеркавалі ўмацаванне абароны неба.
Уладзімір Зяленскі, Эмануэль Макрон і Дональд Трамп. Фота: Antoine Gyori — Corbis / Corbis via Getty Images
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з амерыканскім калегам Дональдам Трампам. Зяленскі назваў гутарку вельмі важнай і карыснай.
Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю на фронце, а таксама магчымасці ў сферы супрацьпаветранай абароны. Зяленскі і Трамп дамовіліся працаваць над узмацненнем абароны ўкраінскага неба. Гэтае пытанне будуць абмяркоўваць перамоўныя каманды дзвюх краін. Прэзідэнты абмяркоўвалі гэтую тэму на фоне прыпынення паставак амерыканскіх ракет СПА ва Украіну.
Кіраўнікі Украіны і ЗША таксама падрабязна абмеркавалі супрацоўніцтва ў ваеннай прамысловасці і арганізацыю сумесных вытворчасцей.
Зяленскі падкрэсліў, што падтрымлівае ўсе намаганні і прапановы ЗША па дасягненні міру ва Украіне, і адзначыў, што Кіеву патрэбны годны мірны дагавор.
Трамп пакуль не пракаментаваў размову з Зяленскім. Напярэдадні прэзідэнт ЗША пагутарыў з Уладзімірам Пуціным і застаўся расчараваны: Трамп прыйшоў да высновы, што Пуцін не хоча спыняцца.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне
Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну