БЕЛ Ł РУС

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі

5.07.2025 / 19:11

Nashaniva.com

Дагэтуль засакрэцілі частку звестак аб расійскай эканоміцы і абароннай сферы.

Расійскія мабілізаваныя. Фота: АР

У новым зборніку Расстата, апублікаваным 2 ліпеня, цалкам адсутнічае раздзел «Дэмаграфія». Фактычна, расійскія ўлады схавалі ўсё, акрамя двух паказчыкаў, піша «Агентство».

У раздзеле «Дэмаграфія», які перастаў публікавацца, утрымліваліся наступныя даныя:

Акрамя самога раздзела, раней у зборніку былі і іншыя даныя, якія дазваляюць зразумець дэмаграфічную сітуацыю. Частка інфармацыі змяшчалася ў табліцах па натуральным руху насельніцтва — сукупнасці даных па нараджэннях і смерцях, шлюбах і разводах. Аднак гэтыя звесткі прыбралі яшчэ раней.

Цяпер экспертам даступныя толькі два паказчыкі — сумарны каэфіцыент нараджальнасці па рэгіёнах і сумарны каэфіцыент трэціх і наступных дзяцей.

У траўні Расстат схаваў дэмаграфічныя даныя па рэгіёнах. Сацыёлаг Аляксей Ракша ў сваім тэлеграм-канале тады пісаў, што гэта «яскравая прыкмета правалу» дэмаграфічнай палітыкі. «Фактычна ў Расіі пачынаючы з сакавіка-2025 амаль адсутнічае публічная дэмаграфічная статыстыка», — пісаў ён.

Засакрэчваюцца і звесткі аб расійскай эканоміцы і абароннай сферы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула