Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава
Гэтая 27-гадовая фаварытка перыядычна з'яўляецца ў яго кампаніі апошнія чатыры гады.
Аляксандр Лукашэнка з Колем і Уладленай Зайцавай. Фота: БелТА
У Александрыі (Шклоўскі раён), на малой радзіме Аляксандра Лукашэнкі, традыцыйна правялі канцэрт на Купалле.
Лукашэнка пасля свайго выступлення сеў у глядацкія рады. Па правую руку ад 70-гадовага палітыка быў малодшы сын Мікалай, па левую — 27-гадовая Уладлена Зайцава.
Зайцава — былая супрацоўніца мытні, удзельніца «Міс Беларусь — 2021». Дзяўчына не раз суправаджала Лукашэнку. Яна танцавала з ім на навагодніх балях у 2021 і 2023 гадах, была з ім на балі выпускнікоў, а таксама ўжо ездзіла з ім на Купалле ў Александрыю.
Побач з Лукашэнкам сядзелі таксама топ-чыноўнікі — віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч, кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты і яго першы намеснік Уладзімір Пярцоў.
Міністр культуры Руслан Чарнецкі і дарадца-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Дар'я Шманай. Фота: БелТА
Чытайце таксама:
На навагоднім балі Лукашэнка пасадзіў побач з сабой афіцэра
Спявае ў караоке, снедае ў Драздах. Чым займаецца ў вольны час фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава