БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей

7.07.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Фатографка і мастачка Марыя Сідарэнка адкрыла пад Слуцкам рэтра-музей з беларускай назвай «Натхненне». Ён размясціўся ў старой драўлянай школе вёскі Навадворцы. У планах дзяўчыны зрабіць з гэтага месца папулярную арт-прастору з майстар-класамі і тэматычнымі вечарынамі.

Дзяўчына нарадзілася ў вёсцы і ў гарадах «не прыжылася». Таму калі ў райвыканкаме ўхвалілі арэнду старой сельскай школы, дзе Марыя сама паспела павучыцца, па вушы залезла ў яе ператварэнне.

Марыя Сідарэнка на фоне ўласнага музея «Натхненне. Фота: @marria__photo

Пра шлях развіцця арт-прасторы Марыя падрабязна расказвае ў сацсетках. Большую частку рамонту яна рабіла сваімі рукамі, з маленькай памочніцай-дачкой. Немалая доля рэтра-экспанатаў у музеі — з дамоў сваякоў дзяўчыны: напрыклад, дыванок, які раней вісеў у доме яе таты.

View this post on Instagram

A post shared by МАРИЯ СИДОРЕНКО | СЛУЦК (@marria__photo)

Дзверы для наведнікаў музей адчыніў толькі ў маі, але там ужо паспелі правесці і рэтра-вечарыну, і ноч музеяў, і кінапаказы, а таксама майстар-класы па маляванні, нейрасетках і вечаровую ёгу пры свечках.

Характэрна, што ў музеі Марыі ўсе экспанаты дазволена кранаць рукамі — гэта сапраўдны цуд для гасцей дзіцячага ўзросту, якія ўпершыню бачаць жыўцом старыя тэлефоны, плэеры-касетнікі і бабуліны тэлевізары.

View this post on Instagram

A post shared by МАРИЯ СИДОРЕНКО | СЛУЦК (@marria__photo)

Уваход у сам музей на гэты момант — за добраахвотны данат. Мерапрыемствы маюць асобны прайс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула